Расейскія камандзіры павесілі свайго калегу за адмову ісці на «мясны штурм»
21- 13.02.2024, 11:01
- 20,226
Перад гэтым яму перабілі ногі.
Акупанты ўчынілі самасуд над сваім таварышам, які адмовіўся выконваць баявую задачу.
«Расейскія камандзіры спачатку перабілі ногі, а потым павесілі свайго калегу за адмову ісці ў «мясной штурм». Відэа і фота з тэлефона палоннага акупанта», - напісаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў.
На відэазапісе апублікаваным у сацсетках відаць, што на грудзях павешанага ёсць таблічка з надпісам «На гэтым свеце няма месца баязліўцам».