21 снежня 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад Расеі на NАТО: экспэрт раскрыў некалькі сцэнароў

3
Напад Расеі на NАТО: экспэрт раскрыў некалькі сцэнароў

Першы з іх - "крымскі".

Расея можа напасці на краіны NАТО, калі ёй выстарчыць рэсурсаў на яшчэ адзін вайсковы канфлікт, акрамя вайны супраць Украіны. А гэта магчыма ў выпадку так званага “крымскага сцэнару”. У той жа час гэты напад можа развівацца яшчэ паводле некалькіх сцэнароў, акрамя "крымскага".

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна.

На думку кіраўніка Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандра Мусіенкі ўсё залежыць ад таго, які тып вайны разглядаць. Калі казаць пра поўнамаштабную агрэсію, на прыклад вайны з Украінай, то наўрад ці напад магчымы. Але канфлікт паводле “крымскага сцэнару” - цалкам магчымы.

“Калі мы возьмем вайну з выкарыстаннем авіяцыі, дальнабойных ракет, кібератак, правакаваннем беспарадкаў унутры краін NАТО, з “зялёнымі чалавечкамі”, якія могуць высадзіцца ва ўмоўнай Латвіі, Літве ці Эстоніі, то гэта магчыма. Уся расейская вайсковая машына рыхтуецца да таго, каб весці вайну супраць NАТО”, - сказаў Мусіенка ў каментары РБК-Украіна.

"Крымскі сцэнар"

Са слоў аналітыка, можна разгледзець некалькі сцэнароў канфлікту паміж NАТО і Расіяй. Першы - ужо згаданы раней "крымскі сцэнар".

“Напрыклад, праз месяц ці два ў Латвіі, дзе ёсць расейскамоўная суполка, пачынаюцца нейкія беспарадкі, падчас якіх залятаюць гелікаптэры з Беларусі, з якіх высаджваюцца “зялёныя чалавечкі” і пачынаюць падтрымліваць беспарадкі. У гэты час NАТО будзе спрабаваць разабрацца, гэта напала Расея, ці нейкія тэрарысты”, - растлумачыў ён.

Спроба высадкі на Готланд

Яшчэ адзін сцэнар, на думку Мусіенкі, - спроба расейскай высадкі на Готланд (самую вялікую швэдскую выспу у Балтыйскім моры), выкарыстаўшы Балтыйск у якасці базы для гэтага. Альбо расейскія караблі могуць заблакаваць выхад Даніі да Балтыйскага мора, каб праверыць, як будзе дзейнічаць NАТО – будзе абстрэльваць расейскія караблі ці паспрабуе прымусіць іх вярнуцца ў Балтыйск.

Агрэсія ў дачыненні да Польшчы

Цалкам магчыма і расейская агрэсія ў дачыненні да Польшчы, мяркуе эксперт. Такая агрэсія заўсёды разглядаецца ў двух кірунках - Беларусь і Калінінград. “Ну і адпаведна гэты Сувальскі калідор. Гэта найбольш пагрозлівы кірунак”, - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках