«Украінцы ваююць фантастычна!»: адразу 12 расейцаў здаліся ў палон УСУ
1- 13.02.2024, 12:58
- 8,788
![«Украінцы ваююць фантастычна!»: адразу 12 расейцаў здаліся ў палон УСУ](https://i.c97.org/ai/572878/aux-head-1700829723-20231124_zsu_dwa_360.jpg)
Акупанты былі ўражаны баявымі навыкамі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Вайскоўцы УСУ паспяхова адбілі штурм супраціўніка на Запарожскім кірунку, умудрыўшыся пры гэтым захапіць больш за 10 акупантаў.
Адпаведным відэа са смяхотным каментаром аднаго з расейцаў падзяліліся байцы 65-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.
‼️Twelve russians have been captured just outside Robotyne, Zaporizhzhia area...
— PS01 (@PStyle0ne1) February 12, 2024
How is morale doing?
video of the capture pic.twitter.com/Qg2GgTq8gg
На ім відаць, што, выйшаўшы да пазіцый Сіл абароны ў раёне Рабоціна, падраздзяленне захопнікаў было цалкам разбітае, нясучы страты як у тэхніцы, так і ў жывой сіле.
Усвядоміўшы сваю няўдачу, ацалелыя захопнікі пачалі паволі здавацца, здзіўленыя баявымі навыкамі ўкраінскіх абаронцаў.
«Фантастычна!», - ацаніў працу ўкраінскіх вайскоўцаў адзін з палонных.
Як паведамляецца, усяго ў рукі байцоў УСУ патрапілі 12 расейцаў з 71-га мотастралковага палка УС РФ.