У Лунінцы на затрыманне 74-гадовага актывіста адправілі адразу 15 сілавікоў
19- 13.02.2024, 16:14
- 15,734
Са зброяй.
Увечары 12 лютага да дома былога сябра ЦК БСДП Анатоля Прышчыка пад'ехаў чорны мікрааўтобус, з якога выскачыла амаль 15 сілавікоў са зброяй.
Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары. Чакаецца, што суд адбудзецца сёння, 13 лютага. Папярэдне вядома, што сацыял-дэмакрата абвінавачваюць у вырабе, распаўсюджванні і захаванні экстрэмісцкіх матэрыялаў ч.2 арт.19.11 КоАП), піша БСДП у сваім тэлеграм-канале.
74-гадовы актывіст неаднаразова быў назіральнікам на выбарах.