27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі: Вайна ва Украіне пераходзіць у новую стадыю

7
Сырскі: Вайна ва Украіне пераходзіць у новую стадыю
АЛЯКСАНДР СЫРСКІ

Роля дронаў на полі бою расце кожны дзень.

Роля дронаў у вайне Расеі супраць Украіны павялічваецца кожны дзень, бо расце колькасць іх выкарыстання з кожнага боку.

Аб гэтым заявіў гетман УСУ Аляксандр Сырскі ў інтэрв'ю ZDF.

Ён таксама падкрэсліў, што дроны таксама выконваюць важную ролю пры вядзенні баявых дзеянняў.

«Цяпер фактычна ва ўсіх звёнах вайсковага кіравання кожны камандзір бачыць поле бою. Калі раней ён мог убачыць нейкую абмежаваную частку з бліндажу або наглядальнага пункта, то цяпер ён бачыць і ўсю сітуацыю баявых дзеянняў і значна больш», - сказаў Сырскі.

Сырскі таксама падкрэсліў, што гэта вайна значна павышае значэнне тэхналагічнага прагрэсу ва УС і ў самім працэсе ўзброенай барацьбы.

«Мы ўжо бачым і для нас гэта не навіна - выкарыстанне наземных рабатызаваных платформ. Модуляў, якія кіруюцца дыстанцыйна, што дазваляе захаваць жыццё вайскоўцаў. Гэта значыць, вайна пераходзіць у новую стадыю», - дадаў гетман.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках