27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +5 градусаў чакаецца ў Беларусі 14 лютага

Да +5 градусаў чакаецца ў Беларусі 14 лютага

Пераважацьме воблачнае надвор'е.

Снег з дажджом і туман прагназуюцца 14 лютага ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Пераважна ва ўсходняй палове пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). У асобных раёнах чакаецца галалёд. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман. На асобных адцінках дарог утвараецца галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2 - плюс 3 градусы, а ўдзень - 0 - плюс 5 градусаў. На паўночным усходзе ўначы прагназуецца мінус 3-6 градусаў, а ўдзень - мінус 1-3 градусы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках