Украінскія штурмавікі на Запарожскім кірунку ўзялі ў палон 11 расейцаў
3- 13.02.2024, 21:29
- 5,726
Відэа.
Сілы абароны Украіны на Запарожскім кірунку адбілі атаку акупантаў і змаглі ўзяць у палон 11 расейцаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на 128-ю асобную горна-штурмавую Закарпацкую брыгаду.
Адзначаецца, што ўкраінскія ваяры адбілі варожую атаку і ўзялі ў палон адразу 11 расейцаў на Запарожскім кірунку.
«Штурм расейцаў захлынуўся яшчэ на падыходзе да нашых пазіцый – бронятэхніку накрылі і пашкодзілі артай, пасля чаго дэзарыентаваныя варожыя пяхотнікі схаваліся ў сховішча. Тады на зачыстку шэрай зоны рушыла штурмавая група 128 АГШБр», – гаворыцца ў заяве.
Пасля некалькіх трапных кулямётных чэргаў ацалелыя ворагі прынялі адзіна правільную пастанову – здацца ў палон.
После нескольких метких пулеметных очередей уцелевшие враги приняли единственно правильное решение — сдаться в плен.