Рой украінскіх дронаў падарваў цэлы ангар расейскіх танкаў і БМП
6- 21.02.2024, 8:30
- 14,712
![Рой украінскіх дронаў падарваў цэлы ангар расейскіх танкаў і БМП](https://i.c97.org/ai/348572/aux-head-1568635072-20190916_dron_360.jpg)
Расейцы збіралі тэхніку для наступу.
Украінскія абаронцы пры дапамозе рою ўдарных дронаў знішчылі тэхніку акупантаў, якую тыя хавалі ў ангарах.
Пра гэта паведамляе прэзідэнцкая брыгада УСУ ў Telegram.
Як распавялі ўкраінскія вайскоўцы, за адзін працоўны дзень аператары ўдарных дронаў «Булава» на Таўрыйскім кірунку знішчылі:
два зэнітна-артылерыйскія комплексы С60;
два танкі Т-72;
БМП-3;
рэдкую баявую браняваную машыну "Тэрмінатар";
"Газэль";
два ”Уралы” з боекамплектам.
З інфармацыі прэзідэнцкай брыгады УСУ, расейцы, магчыма, сабралі тэхніку для наступу, але яна была знішчаная.
“Акупанты схавалі машыны ў ангары, але дроны дасталі тэхніку і там”, - дадалі ўкраінскія абаронцы.