27 лiпеня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп раскрыў кароткі спіс кандыдатаў у ягоныя віцэ-прэзідэнты

14
Трамп раскрыў кароткі спіс кандыдатаў у ягоныя віцэ-прэзідэнты

У спісе тры былыя спаборнікі Трампа на рэспубліканскіх праймерыз.

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які імкнецца абрацца на новы тэрмін у Белым доме, пацвердзіў імёны са свайго кароткага спісу кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты.

Пра гэта Трамп гаварыў у эфіры Fox News падчас мерапрыемства ў Грынвіле, штат Паўночная Караліна.

У спісе апынуліся тры былыя спаборнікі Трампа на рэспубліканскіх праймерыз – губернатар Флорыды Рон Дэсантыс, сенатар Цім Скот і прадпрымальнік Вівек Рамасвамі.

Таксама сярод патэнцыйных кандыдатаў – губернатарка Паўднёвай Дакоты Крысці Ноэм, чалец Палаты прадстаўнікоў Байран Дональдс і былая прадстаўніца Палаты прадстаўнікоў Тулсі Габард, якая ў 2022 годзе пакінула Дэмакратычную партыю.

Трамп адзначыў, што «ўсе гэтыя людзі добрыя, яны ўсе самавітыя», хоць не стаў называць імя найбольш верагоднага кандыдата.

Трамп сказаў, што яму патрэбны кандыдат, які зможа дапамагчы яму з «гледзішча выбарніка», і што яму патрэбен чалавек, які мае «здаровы сэнс» у такіх пытаннях, як мяжа, электрамабілі і высокія адсоткавыя стаўкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках