27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зноў сабраўся на Кіеў

22
Мядзведзеў зноў сабраўся на Кіеў

І Адэсу.

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў мяркуюць, што для дасягнення сваіх цэляў Маскве можа спатрэбіцца "дайсці" да Кіева. А "канфлікт" Расеі і Украіны можа не абмежавацца бягучай фазай. Такое меркаванне былы прэзідэнт РФ выказаў у інтэрв'ю расейскім СМІ.

“Дзе спыніцца? Не ведаю. Я думаю, што з улікам таго, пра што я сказаў (аб неабходнасці стварэння ахоўнай мяжы — рэд.), нам яшчэ давядзецца шмат і сур'ёзна працаваць. Ці будзе гэта Кіеў? Так, мусіць, гэта павінен быць і Кіеў. Калі не цяпер, то праз нейкі час, магчыма, у нейкую іншую фазу развіцця гэтага канфлікту”, - заявіў Мядзведзеў.

Успомніў палітык і пра Адэсу. Ён заявіў, што горад даўно чакаюць у складзе Расеі.

“Пра Адэсу я магу проста сказаць: Адэса, вяртайся дадому. І ўсё. Мы зачакаліся Адэсу ў Расейскай Федэрацыі”, - заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках