Партызаны выведалі фартыфікацыі расейцаў у Крыме і пакінулі "падарункі"
1- 22.02.2024, 11:56
- 4,724
Што стала вядома?
Партызаны правялі выведку на фартыфікацыях расейскіх войск у Чарнаморскім раёне часова акупаванага Крыма. Яны не пакінулі ворага без "падарункаў".
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху "Атэш".
“Агенты нашага руху змаглі патрапіць на будаўнічы аб'ект супраціўніка ў с. Акунёўка Чарнаморскага раёна”, - гаворыцца ў паведамленні.
Партызанам удалося вывучыць ход будаўніцтва і планы супраціўніка ў абароне.
“Нам удалося прыхаваць некалькі падарункаў для рашыстаў. Падчас працы, мы даведаліся пра маштабныя крадзяжы сродкаў на аб'екце”, - дадалі ў “Атэш”.
Пры гэтым расейскія войскі працягваюць акопвацца на тэрыторыях.