Хрэнін пагражае збіваць самалёты NATO
53- 22.02.2024, 11:57
- 14,320
![Хрэнін пагражае збіваць самалёты NATO](https://i.c97.org/ai/362958/aux-head-1579515894-20200120_viktor_hrenin_grodnonews.by_360.jpg)
Пра гэта лукашэнкаўскі міністр абароны распавёў расейскім прапагандыстам.
Сілы СПА Беларусі ў выпадку парушэння мяжы будуць збіваць замежныя паветраныя судны.
Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, каментуючы павелічэнне колькасці вайсковай авіяцыі NATO каля межаў краіны.
"Калі страчаныя тармазы з іх боку - вядома, мы будзем збіваць, цырымоніцца не будзем", - сказаў ён у інтэрв'ю крамлёўскім прапагандыстам з "Расія-24".