Беларус паехаў на запрашэнне швагра на працу ў РФ, а апынуўся ў рабстве
20- 22.02.2024, 14:08
- 10,560
У яго забралі дакументы, а пасля збілі.
33-гадовы беларус правёў у рабстве на ферме ў Свярдлоўскай вобласці РФ амаль год. Вызваліць яго ўдалося дзякуючы актывістам руху "Альтэрнатыва".
Грамадзянін Беларусі Жалезкі Вадзім Васільевіч, 1991 года нараджэння, звярнуўся па дапамогу ў "Альтэрнатыву" (гэта арганізацыя, якая змагаецца з сучасным рабствам) некалькі дзён таму. Ён распавёў, што па запрашэнні швагра прыехаў на заробкі ў Расею ў траўні 2023 года. Паводле дамоўленасці Вадзім павінен быў працаваць на пілараме з заробкам 25 тысяч рублёў.
Аднак напраўду яго прывезлі на ферму на адрасе: Свярдлоўская вобл., г.а. Першаўральск, пас. Шадрыха, д. 7/1. У мужчыны забралі ўсе дакументы, а яго працай стаў догляд кароў і дапамога ў гаспадарцы. За 10 месяцаў працы заробак = мужчыну не заплацілі ні разу. А за аднойчы згубленую карову Вадзіма жорстка збілі.
Вызваляць беларуса на ферму прыехалі супрацоўнік "Альтэрнатывы", валанцёры і журналісты. Яны выклікалі паліцыю.