27 лiпеня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША высмеялі расейскі лімузін, які Пуцін падарыў Ыну

18
У ЗША высмеялі расейскі лімузін, які Пуцін падарыў Ыну
Фота: Getty Images

Прадстаўнік дзярждэпартамента пажартаваў наконт "гарантыі" на аўто.

Прадстаўнік дзярждэпартамента Мэцью Мілер ЗША высмеяў падарунак прэзідэнта Уладзіміра Пуціна лідару Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну - расейскі аўтамабіль, паведамляе Guargian.

“Спадзяюся, Кім атрымае пашыраную гарантыю, - пажартаваў Мілер. - Я, шчыра кажучы, не ведаў, што існуе такая рэч, як расейскі раскошны аўтамабіль”. Мілер зазначыў, што сваім падарункам Пуцін парушыў санкцыі ААН, уведзеныя супраць КНДР праз ядзерную праграму рэспублікі.

У пачатку тыдня Пуцін падарыў кіраўніку Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну на дзень нараджэння лімузін Aurus расейскай вытворчасці коштам больш за 40 млн рублёў ($440 тысяч). Пра падарунак Пуціна Кіму паведаміла паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва ЦТАК. Гаворка ішла пра "асаблівы аўтамабіль расейскай вытворчасці". Сястра кіраўніка КНДР Кім Ё Чжон адзначыла, што гэты падарунак "служыць нагляднай дэманстрацыяй асаблівых сяброўскіх стасункаў паміж лідарамі дзвюх краін".

У Міністэрстве аб'яднання Паўднёвай Карэі заявілі, што Масква "павінна ўсведамляць сваю адказнасць як пастаянны сябра Рады бяспекі ААН і спыніць дзеянні, якія падрываюць міжнародныя нормы". Таксама ведамства асудзіла Пхеньян "за нахабнае публічнае прызнанне парушэння санкцый".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках