27 лiпеня 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі журналіст высмеяў Такера Карлсана за захапленне Расеяй

13
Амерыканскі журналіст высмеяў Такера Карлсана за захапленне Расеяй

Жорсткія кпіны.

Спроба амерыканскага медыя-правакатара Такера Карлсана паказаць перавагі жыцця ў РФ у параўнанні з "загнілым Захадам" былі настолькі не пераканаўчыя, што не выклікала ў ЗША нічога, акрамя кпінаў, піша New Voice.

Так, вядоўца вячэрняй забаўляльнай праграмы The Daily Show Джон Сцюарт вырашыў разабраць рэпартаж "кішэннага журналіста" крамлёўскага рэжыму з аднаго з маскоўскіх супермаркетаў.

Блукаючы сярод паліц з таварамі, Карлсан, сярод іншага, захапляўся мясцовымі коштамі на прадукты, параўноўваючы іх з амерыканскімі.

Паводле ягоных слоў, калі людзі ў ЗША бачаць, як жывуць простыя масквічы, то "радыкалізуюцца" ў дачыненні да сваіх уласных уладаў.

У сваю чаргу Сцюарт нагадаў Карлсану, што ў РФ не толькі кошты ніжэйшыя, чым у ЗША, але і заробкі.

“Радыкалізуе! І гэта будзе радыкалізаваць цябе, пакуль ты не паглядзіш на базавую эканоміку. Ці бачыце, 104 даляры за прадукты гучыць як неверагодная выгада, пакуль вы не даведаецеся, што расейцы зарабляюць менш, чым 200 даляраў за тыдзень”, - пасмяяўся ён над недарэчнымі аргументамі прапагандыста.

Акрамя таго, не менш захапленняў у таго выклікалі і такія элементарныя рэчы як аўтаматычна дзверы ў ГЦ, прадуктовыя вазкі і нават звычайны хлеб у пакетах.

Узгадаў Сцюарт і пра так званае “інтэрв'ю” з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, якое, уласна, і было асноўнай мэтай Карлсана ў РФ.

Вядоўца звярнуў увагу на выраз ягонага тввару, калі ваенны злачынец, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, спрабаваў растлумачыць, што Другую сусветную вайну пачалі нібыта не СССР і Нямеччына, а Польшча, на якую яны разам напалі.

“Калі твой твар кажа: „Што за лухту ты нясеш“. Але рот кажа: „Вядома!“, — адзначыў вядучы, каментуючы зневажальнае рабалепства Карлсана перад Пуціным.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках