Экс-кіраўнік брытанскай выведкі: Смерць Навальнага зрабіла Пуціна слабейшым
7- 22.02.2024, 17:10
- 7,176
Крыстафер Стыл паказаў на важны момант.
Былы кіраўнік брытанскай Сакрэтнай выведвальнай службы МІ-6 Крыстафер Стыл сцвярджае, што смерць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага зрабіла дыктатара Уладзіміра Пуціна "слабейшым".
Як заявіў Стыл у каментары The Independent, смерць Навальнага робіць Пуціна «слабейшым у доўгатэрміновай перспектыве».
«Я думаю, у доўгатэрміновай перспектыве (Пуцін – рэд.) – слабейшы. Я проста не разумею, як, напрыклад, у міжнароднай супольнасці хтосьці можа зараз сцвярджаць, што з Пуціным трэба дамаўляцца», - заявіў Стыл.