РФ хацела збіць французскі самалёт над Чорным морам
10- 22.02.2024, 17:41
- 18,058
Міністр узброеных сіл Францыі расказаў падрабязнасці.
Міністр узброеных сіл Францыі Себасцьен Лекарню заявіў, што Расея наўпрост пагражала французскім самалётам у Чорным моры.
«Месяц таму расейская сістэма кіравання паветраным рухам пагражала збіць французскі самалёт у Чорным моры, хаця мы знаходзіліся ў міжнароднай свабоднай зоне, у якой мы патрулюем», - сказаў ён у інтэрв'ю французскаму радыё RTL.
Каментары Лекарню прагучалі ў той момант, калі вайна ва Украіне ідзе ўжо трэці год, і на фоне росту песімізму з нагоды зыходу канфлікту.
Аднак еўрапейскія ўрады намагаюць на тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін усё яшчэ не атрымаў верх.
«Усё больш агрэсіўная пазіцыя Масквы тлумачыцца тым, што ў Расеі праблемы на полі бою ва Украіне. Тое самае, як халодная вайна, але мы бачым вяртанне асабліва агрэсіўнай пазіцыі Расеі», - сказаў ён.
Са словах Лекарню, расейскі вайсковы карабель таксама нядаўна кінуў якар у Бэ-дэ-Сэн на поўначы Францыі на мяжы тэрытарыяльных вод у спробе «запалохаць» Францыю.