Ці сапраўды Бундэстаг утоена падтрымаў перадачу Украіне ракет Taurus: што вядома
6- 22.02.2024, 18:43
- 8,544
Цяпер слова за канцлерам Шольцам.
Нямецкі Бундэстаг прагаласаваў за пастаўкі Украіне «ўзбраення вялікай далёкасці». Дакумент падтрымалі 382 дэпутаты, супраць прагаласавалі 284, двое ўстрымаліся, паведамляе Deutsche Welle ў чацвер, 22 лютага.
Кааліцыйны праект заклікае ўрад канцлера Олафа Шольца накіраваць Украіне дадатковыя сістэмы ўзбраення вялікай далёкасці. У той жа час ракеты Taurus у дакуменце не ўзгадваюцца.
Намесніца лідара правячай Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) Германіі Габрыэла Генрых заявіла, што фармулёўка парламенцкай рэзалюцыі не абавязкова азначае Taurus.
«Гэта пытанне інтэрпрэтацыі. Факт такі: пакуль мы не правялі чырвонай лініі», - пракаментавала Генрых.
Падчас узгаднення дакумента перад галасаваннем у парламенце прадстаўнікі партыі Зялёныя і Свабоднай дэмакратычнай партыі (СДП) Нямеччыны дамагаліся, каб у рэзалюцыі гучала назва ракет Taurus, аднак кіроўная СДПГ адхіліла гэтае патрабаванне.
Нардэп Вярхоўнай Рады, намеснік старшыні камітэта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Ягор Чэрнеў паведаміў, што цяпер пастанова аб перадачы ракет за Олафам Шольцам.
«Градус пытання паступова павышаем, каб дабіцца выніку», – напісаў нардэп у Facebook.
Ён растлумачыў, што кааліцыя кампрамісна ўзгадніла тэкст рэзалюцыі аб зброі далёкага дзеяння без згадвання Taurus. Аднак іншых ракет для такіх мэт у Нямеччыне няма, кажа Чэрнеў.
Раней 22 лютага ў Бундэстагу адхілілі прапанову апазіцыі даць Украіне ракеты Taurus.