26 снежня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія першая ў ЕЗ забараняе імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі

9
Латвія першая ў ЕЗ забараняе імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі

І РФ.

Сейм Латвіі 22 лютага адразу ў двух чытаннях прыняў пастанову аб забароне імпарту расейскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі як мінімум да ліпеня 2025 года.

Аб гэтым піша lsm.lv.

Латвійскі Сейм адхіліў першапачатковую прапанову апазіцыйных дэпутатаў забараніць пастаўкі сельскагаспадарчай і перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі з 24 лютага гэтага года.

Парламент ухваліў альтэрнатыўны законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і падтрыманы парламенцкай бюджэтнай камісіяй. За яго прагаласавалі 69 дэпутатаў, дзевяць былі супраць.

Забарона імпарту будзе датычыцца сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай прадукцыі, якая застаецца ў Латвіі, а не той, што адпраўляецца ў іншыя краіны - чальцы Еўрапейскага Звязу, і будзе дзейнічаць да ліпеня 2025 года.

Урад павінен цягам 14 дзён з моманту набыцця моцы законапраекта ўстанавіць у нарматыўных актах пералік канкрэтных прадуктаў, якія забаронена імпартаваць у Латвію.

Такім чынам, Латвія стала першай краінай ЕЗ, якая ўвяла абмежаванні на выкарыстанне сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках