27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль заклікаў краіны ЕЗ перадаць Украіне боепрыпасы

3
Барэль заклікаў краіны ЕЗ перадаць Украіне боепрыпасы

Дзейнічаць трэба неадкладна.

Краінам Еўрапейскага Звязу трэба тэрмінова перадаць Украіне боепрыпасы. Праз іх нястачу УСУ маюць цяжкасці на фронце.

Пра гэта сказана ў лісце кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазэпа Барэля міністрам замежных справаў і абароны краінаў блоку, паведамляе Politico.

«Украінскія салдаты адчуваюць цяжкасці ў барацьбе з агрэсарам – таму што ім не стае боепрыпасаў», – адзначыў Барэль.

Ён заклікаў краіны Еўразвязу падтрымаць Украіну любымі магчымымі спосабамі, у тым ліку пошукам снарадаў на сваіх складах, самастойнымі і супольнымі набыткамі ў еўрапейскай прамысловасці, набыццём боепрыпасаў, якія ўжо даступныя на рынку, або фінансаваннем украінскай прамысловасці.

«Я веру, што разам мы зможам змяніць сітуацыю – для Украіны і для бяспекі Еўропы, – але гэта патрабуе неадкладных дзеянняў. Час вызначальны», – дадаў дыпламат.

Барэль таксама заклікаў краіны ЕЗ раскрываць інфармацыю, што яны робяць на двухбаковым узроўні ў пытанні паставак зброі ўкраінскім абаронцам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках