27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць супраць Расеі «зруйнавальны пакет» з «сотнямі, сотнямі і сотнямі» санкцый

47
ЗША ўводзяць супраць Расеі «зруйнавальны пакет» з «сотнямі, сотнямі і сотнямі» санкцый

Вікторыя Нуланд раскрыла падрабязнасці.

ЗША найбліжэйшыя дні ўвядуць “зруйнавальны пакет” санкцый супраць Расеі, які будзе складацца з «сотні, сотні і сотні» новых абмежаванняў, заявіла намесніца дзяржсакратара ў палітычных справах Вікторыя Нуланд.

Паводле ейных слоў, новыя санкцыі будуць накіраваныя на тое, каб абмежаваць магчымасці Расеі абыходзіць існыя забароны, а таксама знізіць вайсковыя магчымасці краіны. "Але я чакаю, што з часам мы зможам уводзіць усё новыя і новыя санкцыі", - падкрэсліла Нуланд падчас выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

Са звестак крыніцы Bloomberg у Мінфіне ЗША, Вашынгтон увядзе санкцыі супраць больш як 500 чалавек і арганізацый, звязаных з расейскай вайсковай машынай. Намеснік кіраўніка ведамства Уолі Адэема ўдакладніў, што абмежаванні таксама закрануць кампаніі ў трэціх краінах, якія “дапамагаюць аблегчыць Расеі доступ да патрэбных ёй тавараў”. Аб мерах будзе абвешчана ў пятніцу, 23 лютага, паведамілі ў Белым доме.

Частка абмежаванняў будзе накіраваная на тых, каго ЗША лічаць вінаватымі ў смерці палітыка Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі № 3 у ЯНАА, адзначыла Нуланд. Санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі са смерцю Навальнага раней паабяцаў увесці і Еўразвяз. Вялікабрытанія, у сваю чаргу, ужо абвясціла аб абмежаваннях супраць кіраўніцтва калоніі.

Таксама Лондан увёў санкцыі да другой гадавіны пачатку вайны ва Украіне. Пад іх трапілі новы гендырэктар АЛРОСА Павел Марынічаў, старшыня рады дырэктараў "Мечэл" Ігар Зюзін, "Арктык СПГ 2" і яе дырэктар Алег Карпушын і інш.

Чакаецца, што ЕЗ зацвердзіць 13-ты пакет санкцый супраць Расеі да 24 лютага. Са звестак Bloomberg, абмежаванні могуць быць уведзеныя ў дачыненні да 55 кампаній і 60 чалавек з Расеі, якія звязаныя з вытворчасцю зброі або пастаўкамі прадпрыемствам расейскага АПК ключавых тэхналогій і электронных кампанентаў. Таксама ў санкцыйны спіс могуць унесці шэраг чыноўнікаў - губернатара Тульскай вобласці генерал-палкоўніка Аляксея Дзюміна.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках