27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея актыўна б'е па сваёй тэрыторыі

2
СМІ: Расея актыўна б'е па сваёй тэрыторыі

З пачатку года самалёты РФ «выпадкова» выпусцілі ўжо восем авіябомбаў.

Толькі з пачатку 2024 года расейскія вайсковыя самалёты выпусцілі на тэрыторыі сваёй краіны ўжо восем авіяцыйных бомб.

Пра гэта расказала выданне The Moscow Times.

Як паведамляецца, апошні на сёння выпадак аварыйнага сыходжання боепрыпасу адбыўся ў Белгародскай вобласці.

Так, 18 лютага расейцы выпадкова скінулі на сяло Салаты фугасную авіябомбу ФАБ-250, пасля чаго там было эвакуавана 150 мясцовых жыхароў.

Акрамя таго, 28 студзеня два набоі такога ж тыпу ўпалі ў раёне хутара Поснікаў Карачанскага раёна і вёскі Стралецкае Белгародскага раёна.

А ўжо на наступны дзень, 29 студзеня, ФАБ-250 выпусцілі ў Валуйскай гарадской акрузе ў раёне вуліцы Усходняя.

«Перад гэтым ФАБ-250 знаходзілі на тэрыторыі Белгарадскай вобласці 21 студзеня. Яна ўпала на дамбу ў раёне хутара Іёнаўка, часткова пашкодзіўшы канструкцыю... Яшчэ дзве аналагічных авіябомбы былі выяўленыя ў мікрараёне Слімак у пачатку студзеня, пасля маштабнага абстрэлу Харкава», - нагадалі журналісты.

Першы ж падобны выпадак у 2024-м адбыўся ўжо 2 студзеня ў сяле Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці. Тады ў выніку халатнасці расейскіх вайскоўцаў пацярпелі чацвёра мясцовых жыхароў, а таксама былі цалкам разбураныя дзевяць дамоў, яшчэ каля сотні атрымалі розныя пашкоджанні.

Пры гэтым падобныя выпадкі здараліся ў памежных з Украінай рэгіёнах РФ і летась.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках