1 верасня 2024, Нядзеля, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

23
ЗША ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА: GETTY IMAGES

У спіс трапілі два беларусы і завод у Баранавічах.

Двое беларусаў і адзін айчынны завод патрапілі пад новыя санкцыі ЗША, уведзеныя ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны і смерцю расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Як піша zerkalo.io, пад абмежаванні патрапілі 558 Авіяцыйны рамонтны завод (Баранавічы) і яго кіраўнік Павел Пінігін - за садзейнічанне расейскаму вайскова-прамысловаму комплексу, а таксама праўладны грамадскі Аляксей Талай.

«Мы ўскладняем для Расеі закуп тавараў, неабходных для стварэння жаданай ёй зброі. Гэта ўключае ў сябе ўвядзенне санкцый супраць кампаній у Расеі і, што немалаважна, у трэціх краінах, якія падтрымліваюць расейскі вайскова-прамысловы комплекс», – заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Уолі Адэема.

Акрамя таго санкцыі ўвялі супраць амбасадара Расеі ў Беларусі Барыса Грызлова і дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава.

Агулам новыя абмежаванні ЗША закранулі 100 кампаній і амаль 500 аб'ектаў. Сярод іх некаторыя расейскія банкі, аплатная сістэма «Мір», абаронныя прадпрыемствы і замежныя кампаніі, якія дапамагаюць перадаваць тэхналогіі і абсталяванне для расейскага ВПК.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках