27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Расеі ідзе сапраўдная мясарубка, незаўважная на першы погляд»

9
«У Расеі ідзе сапраўдная мясарубка, незаўважная на першы погляд»

Барацьба за ўладу ў РФ выходзіць на фінішную прамую.

Загадкавая смерць у Расеі адзінага сына алігарха Ігара Сечына паказвае на вельмі жорсткую паддывановую барацьбу ў Крамлі. «Эліты» рыхтуюцца да хуткай постпуцінскай будучыні.

Такое меркаванне ў сваім блогу на YouTube выказаў былы выведнік КДБ СССР, вайсковец і палітычны аналітык Юры Швец.

«У Расеі ідзе сапраўдная мясарубка, якая можа быць незаўважнай на першы погляд… У пачатку лютага ва ўзросце 35 гадоў пры дзіўных абставінах памёр сын аднаго са слупоў крамлёўскага кіраўніцтва Ігара Сечына. Гэта чалавек, які да пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны ўважаўся за другога-трэцяга самага ўплывовага чалавека пуцінскага рэжыму. Абставіны смерці яго сына аточаныя пячаткай незразумеласці і невядомасці», - распавёў Швец.

Ён адзначыў, што ў звестках аб гэтай смерці, якія пратачыліся ў СМІ, вельмі шмат дзіўных момантаў. Напрыклад, выклікае сумненне навіна, што «хуткая» па памылцы нібыта ехала да паміраючага дзве гадзіны. Акрамя гэтага, дыягназ «адрыў тромба», загадкава супадае з тым, які, паводле версіі прапаганды Крамля, прывёў да смерці Аляксея Навальнага.

Швец нагадаў, што прыкладна 10 гадоў таму загадкава памёр у Арабскіх Эміратах сын Сяргея Іванова - на той час аднаго з самых уплывовых у Крамлі людзей, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ. Пасля гібелі сына прадстаўнік рэжыму пазбавіўся ўсіх пасад, у момант стаўшы нікім.

Цяпер, мяркуючы з усяго, аналагічным чынам зачышчаюць Сечына.

«Разглядаю гэта як адлюстраванне барацьбы за спадчыну, за палітычную спадчыну РФ. Пасля гібелі гэтых людзей застаецца самым асноўным пераемнікам усяго і ўсіх сын Патрушава - асоба, увогуле, ніякая. Скончыў акадэмію ФСБ, крыху пасядзеў у ФСБ на пасадзе памочніка начальніка аддзела… Выбудоўваецца адзіны кандыдат. Клан Патрушава рвецца да ўлады. Прадпрымае, мяркуючы з усяго канкрэтныя для гэтага крокі. Ёсць падставы меркаваць, што сёй-той паспрабуе ўжыць захады ў адказ. Мясарубка выйшла на фінішную прамую. Трэба чакаць сур'ёзных падзей, сур'ёзных перамен. І гэта ніяк не паказвае на стан спраў у Расеі…Барацьба вядзецца адпаведна з традыцыямі мангольскіх ханаў», - канстатаваў Швец.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках