27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Аляксея Навальнага патэлефанаваў следчы і паставіў ультыматум

27
Маці Аляксея Навальнага патэлефанаваў следчы і паставіў ультыматум

Людміла Навальная адрэагавала рашуча.

Маці забітага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Людміле Навальнай ізноў пагражае следчы. Яе прымушаюць цягам трох гадзін пагадзіцца на таемнае пахаванне без публічнага развітання. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.

«Гадзіну таму маці Аляксея патэлефанаваў следчы і паставіў ультыматум: ці яна цягам 3 гадзін згаджаецца на таемнае пахаванне без публічнага развітання, ці Аляксея пахаваюць у калоніі. Яна адмовілася весці перамовы са СК, бо ў іх няма паўнамоцтваў вызначаць, як і дзе ёй хаваць сына.

Яна патрабуе выканаць закон, які абавязвае следчых аддаць цела цягам двух дзён з моманту ўстанаўлення прычын смерці. Згодна з медыцынскімі дакументамі, якія яна падпісвала, гэтыя два дні заканчваюцца заўтра. Яна намагае на тым, каб улады далі правесці пахаванне і паніхіду ў адпаведнасці са звычаямі».

Раней Людміла Навальная паведаміла, што следчы Аляксандр Варапаеў ёй пагражае «нешта зрабіць з целам сына». З яе слоў, супрацоўнікі СК плануюць таемна пахаваць Аляксея, а потым паказаць ёй, дзе ён пахаваны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках