27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Даніі: Спадзяюся, што ў нас атрымаецца яшчэ да лета ўбачыць F-16 у паветранай прасторы Украіны

6
Прэм'ерка Даніі: Спадзяюся, што ў нас атрымаецца яшчэ да лета ўбачыць F-16 у паветранай прасторы Украіны

Мэтэ Фрэдэрыксен пахваліла ўкраінскіх пілотаў.

Прыбылая ў Львоў 23 лютага прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен выказала надзею, што першыя амерыканскія знішчальнікі F-16 будуць пастаўленыя краінай ва Украіну да лета. Пра гэта яна сказала на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

– Мы пачалі навучанне ўкраінскіх пілотаў ужо ў жніўні. Навучанне праходзіць вельмі хутка і вельмі добра. І адзіная прычына, чаму мы ўсё яшчэ затрымліваемся з перадачай F-16 ва Украіну, – гэта проста тэхнічная прычына, тэхнічны момант. Патрэбная сур'ёзная інфраструктура для абслугоўвання гэтых знішчальнікаў, і мы разумеем, што правесці навучанне для F-16 значна даўжэй, чым для любых іншых сістэмаў зброі ці самалётаў, – сказала Фрэдэрыксен. – Я спадзяюся, што ў нас атрымаецца ў найбліжэйшы час, яшчэ да лета, убачыць F-16 у паветранай прасторы Украіны. І я думаю, што, беручы да ўвагі ўсе тыя намаганні, якія мы прыкладаем, і цудоўнае супрацоўніцтва паміж намі і хаўруснікамі, мы ўсё ж будзем гатовыя гэта забяспечыць да лета.

Паводле словаў Зяленскага, першую партыю F-16 Украіна атрымае сёлета.

– Не стану гаварыць вам канкрэтна. […] Пад гэтую колькасць самалётаў будуць гатовыя адпаведныя пілоты і каманды, і тэхнічныя каманды таксама, акрамя экіпажаў, інфраструктурныя рэчы павінны быць таксама падрыхтаваныя, – рэзюмаваў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках