1 верасня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі на 1000%

17
У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі на 1000%

Гэта адбываецца на фоне сталага ўзмацнення кантролю на мяжы.

Польскія памежнікі ў 2023-м годзе зафіксавалі рэзкі рост кантрабанды з Беларусі – больш чым на 1000% у асобных пазіцыях, у той час як год таму назіралася зніжэнне колькасці кантрабанды. Прытым гэта адбываецца на фоне сталага ўзмацнення кантролю на польска-беларускай мяжы, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле справаздачы галоўнай управы памежнай службы за мінулы год, больш чым на 1000% вырасла, сярод іншага, кантрабанда цыгарэтаў – было выяўлена нелегальных цыгарэтаў на 24 млн злотых (блізу 20 млн беларускіх рублёў у эквіваленце), у той час як год таму – усяго на 2 млн злотых (блізу 1,6 млн рублёў).

Як адзначае Rzeczpospolita, устаноўлены на мяжы Беларусі і Польшчы плот і арганізаванае ўздоўж яго дадатковае патруляванне «абмежавала кантрабанду людзей, але не спыніла арганізаваныя злачынныя групоўкі».

Прычым, мяркуючы з справаздачаў польскіх памежнікаў, павялічыліся аб'ёмы кантрабанды ў тым ліку і праз легальныя пункты пропуску: за мінулы год супрацоўнікі памежнай службы і іншых установаў забралі незаконна ўвезеных з Беларусі тавараў на 30 млн злотых (блізу 25 млн рублёў), у той час як год таму памер быў ажно ў 5 разоў меншы – 5,8 млн злотых (блізу 4,7 млн беларускіх рублёў).

Паводле звестак польскіх памежнікаў, у цэлым у два разы вырасла кантрабанда на польскіх межах не толькі з Беларусі, але таксама з Украіны і Расеі. Агульная памер выяўленай кантрабанды на ўсіх трох кірунках склаў амаль 50 млн злотых (крыху больш за 40 млн рублёў).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках