27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў: Адзіны шанец Расеі вярнуцца ў сям'ю цывілізаванага свету – падняць украінскі сцяг у Севастопалі

13
Каспараў: Адзіны шанец Расеі вярнуцца ў сям'ю цывілізаванага свету – падняць украінскі сцяг у Севастопалі

РФ пад кіраўніцтвам Пуціна стала ворагам дэмакратычнага свету.

У Расеі не атрымаецца вярнуцца ў сям'ю цывілізаваных народаў, акрамя як у выпадку ўзняцця ўкраінскага сцяга ў Севастопалі (Крым). Пра гэта сёння, 23 лютага, у каментары тэлеканалу FREEДОМ заявіў палітык, сузаснавальнік «Форуму свабоднай Расеі» Гары Каспараў.

«Пазіцыя нашага форуму адназначная. На сцягах у нас напісана: “Перамогу Украіне! Свабоду Расеі!” Менавіта ў такім парадку. Мы гатовыя рабіць усё, каб прапаноўваць усялякую дапамогу гераічнай Украіне, якая змагаецца на перадавой з пуцінскім фашызмам», – сказаў ён.

Паводле ягоных словаў, усе формы ўзаемадзеяння, якія дапамаглі б наблізіць перамогу Украіны, напрыклад фінансавая дапамога ўкраінскаму войску і яго расейскім падраздзяленням, з'яўляюцца важнымі.

«На наш погляд, ніякага іншага сцэнара краху пуцінскага фашызму і гістарычнага шанцу для Расеі вярнуцца ў сям'ю цывілізаваных народаў, акрамя ўзняцця ўкраінскага сцяга ў Севастопалі, няма», – акцэнтаваў Каспараў.

Палітык падкрэсліў, што Расея пад кіраўніцтвам Пуціна нічым не адрозніваецца ад нацысцкай Нямеччыны.

Сярод іншага ў пытаннях датычна дэпартаваных на тэрыторыю Расеі ўкраінскіх дзяцей, абмену ваеннапалоннымі і іншых гуманітарных пытаннях.

«Пуцінскую Расею неабходна разглядаць як ворага цывілізаванага свету. Гэта не значыць, што не павінна быць перамоваў пра абмен ваеннапалоннымі ці нейкія гуманітарныя акцыі, але праваабарона мае на ўвазе наяўнасць некаторага пулу законаў і згоды двух бакоў. Пуцінская Расея – даўно выйшла з прававога поля, а калі няма права, то я не разумею, якой будзе праваабарона», – акцэнтаваў ён.

Каспараў таксама ацаніў пратэставы патэнцыял расейскіх грамадзянаў пасля забойства апазіцыянера Аляксея Навальнага.

«Патэнцыял, безумоўна, ёсць. І ўскосным сведчаннем таго, што патэнцыял ёсць, з'яўляецца абсалютна агідная свістапляска з целам Навальнага. Пытанне выдачы цела стаіць вельмі востра для Крамля, таму што ёсць рызыкі атрымаць паўмільённую дэманстрацыю… Але галоўная расейская праблема – гэта жывучасць імперскай ідэі. Імперыі трэба памерці ў галовах. Як мы ведаем, у Расеі адбываюцца змены палітычныя толькі пасля геапалітычных, ваенных паразаў», – рэзюмаваў Гары Каспараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках