«Госпадзе, што гэта, Саша!»: З'явіліся кадры ўдару беспілотніка па камбінаце ў Ліпецку
23- 24.02.2024, 10:46
- 24,890
![«Госпадзе, што гэта, Саша!»: З'явіліся кадры ўдару беспілотніка па камбінаце ў Ліпецку](https://i.c97.org/ai/584926/aux-head-1708760798-20240224_nlmk_360.jpg)
Момант выбуху паказалі на відэа.
Уначы 24 лютага, у гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, расейцы паведамілі пра выбухі і вялікі пажар на металургічным камбінаце (НЛМК) у Ліпецку.
Агонь ахапіў Наваліпецкі металургічны камбінат – найбуйнейшы сталеліцейны завод у Расеі.
Пазней з'явіліся кадры з момантам удару беспілотніка па камбінаце ў Ліпецку.
На адных роліках чуваць адборную лаянку, на іншых расейцы панікуюць і скардзяцца.
«Госпадзе, што гэта, Саша!» – бездапаможна ўсклікае жанчына.
На што «Саша» спакойна адказвае: «Нешта ў***ла».