27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Катастрофа, А-50 збіты»: Расейцы панікуюць праз «невядомую» зброю УСУ

13
«Катастрофа, А-50 збіты»: Расейцы панікуюць праз «невядомую» зброю УСУ

Прапагандысты да гэтага часу не могуць зразумець, як і адкуль быў нанесены ўдар.

У Галоўнай управе разведкі Міністэрства абароны Украіны пацвердзілі знішчэнне расейскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага сачэння А-50У 23 лютага.

Расейскія Z-прапагандысты пішуць, што УСУ «стралялі з нейкай невядомай зброі. Не Patriot, а нешта больш сур'ёзнае». Пакуль расейцы не могуць зразумець, адкуль менавіта стралялі ўкраінскія вайскоўцы, паведамляе dialog.ua.

«Катастрофа. Самалёт збіты, загінулі (звесткі папярэднія) ад 12 да 17 чалавек», – сцвярджаюць «ваенкары» са спасылкай на ВКС.

У іншых прарасейскіх пабліках пішуць пра дэфіцыт экіпажаў для А-50: гэтыя спецыялісты ўнікальныя і іхняя ліквідацыя стала вельмі балючым ударам па акупантах.

Цяпер ім будзе вельмі цяжка планаваць свае аперацыі на тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, 23 лютага сілы абароны Украіны збілі расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.

Сілы абароны збілі расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 з савецкага ЗРК С-200.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках