27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйская RBI Group засакрэціла асобу новага ўласніка «Прыёрбанка»

15
Аўстрыйская RBI Group засакрэціла асобу новага ўласніка «Прыёрбанка»

Кампанія спаслалася на патрабаванні аб канфiдэнцыяльнасцi.

Аўстрыйская кампанія RBI Group у адказ на запыт «Белсата» патлумачыла, чаму наважыла прадаць сваю долю ў беларускім «Прыёрбанку», але адмовілася раскрываць асобу новага ўласніка, спаслаўшыся на патрабаванне аб канфiдэнцыяльнасцi.

Паведамленне аб тым, што перамовы аб продажы 87,74% акцый «Прыёрбанка» знаходзяцца на прасунутай стадыі з'явілася 14 лютага. Аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International AG наважыла пазбавіцца беларускага банка, нягледзячы на страты ў €225 млн.

Называўся таксама пакупнік – фірма з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў Soven 1 Holding Limited. Аднак звестак аб ёй мала. Ці займаўся гэты інвестар некалі банкаўскім бізнэсам таксама невядома.

RBI Group адмаўляецца раскрываць асобу пакупніка.

«Мы, натуральна, праверылі, хто зʼяўляецца канчатковым бенефіцыярным уласнікам холдынгу, аднак у сувязі з увагай да меркавання аб канфiдэнцыяльнасцi мы не можам раскрываць больш падрабязную інфармацыю», – заявілі ў аўстрыйскай кампаніі ў адказ на запыт «Белсата».

Прычыны продажу «Прыёрбанка» растлумачылі коратка: «Геапалітычная сітуацыя».

«Пастанова аб продажы нашай долі ў «Прыёрбанку» было прынята з улікам геапалітычнай сітуацыі, і, на нашу думку, угода адказвае інтарэсам RBI Group і яе акцыянераў», – заявілі ў кампаніі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках