Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе спынілася за крок ад фіналу чэмпіянату свету
5- 24.02.2024, 20:26
- 4,546
![Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе спынілася за крок ад фіналу чэмпіянату свету](https://i.c97.org/p/articles/2016/ai-220692-aux-head-20160903_pliazhnfut_360.jpg)
Яна саступіла італьянцам па пенальці.
Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе спынілася за крок ад фіналу чэмпіянату свету
У 1/2 фіналу зборная Беларусі саступіла Італіі (3:3, 4:5 пен), хаця двойчы вяла па ходзе матча.
У матчы за бронзавыя ўзнагароды турніру каманда згуляе з Іранам. Паядынак пройдзе 25 лютага а 17:00.
Зборная Ірана ў паўфінале ўступіла Бразіліі (2:3).