КНДР перадала Расеі 10 тысяч кантэйнераў зброі
15- 24.02.2024, 20:59
- 14,626
Аб гэтым заявіў Дзярждэп ЗША.
З верасня 2023 года Паўночная Карэя даставіла ў Расею больш за 10 тысяч кантэйнераў з боепрыпасамі ці матэрыяламі, звязаныя з імі.
Як гаворыцца ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, 7,4 тысячы кантэйнераў з агульнай колькасці даставіла «Усходняя стывідорная кампанія» праз Усходні порт. Акрамя таго, частку боепрыпасаў завозілі праз вайскова-марскую ракетную базу «Дунай».
«Дэпартамент працягне зрываць і выкрываць пастаўкі зброі паміж КНДР і Расеяй. У рамках працяглых намаганняў Дэпартамент вызначае дзве дадатковыя арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў перадачы боепрыпасаў з КНДР у Расею», – гаворыцца ў паведамленні аб санкцыях.