Змова супраць Лукашэнкі здабывае контуры
4- 25.02.2024, 10:38
- 20,976
Забаўная сітуацыя атрымліваецца.
Новая змова «Віні-Пухаў» усё ж здабывае контуры. Першы, нагадаем, здарыўся ў 2021 годзе. Пад раздачу на заказ з Менска трапілі Уладзіслаў Рагімаў, Вера Бытко і Андрэй Суздальцаў. Ціснуць на некаторых прарасейскіх актывістаў і ў Беларусі, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Забаўная сітуацыя атрымліваецца. Агульнае ў іх толькі адно: пры ўсёй імперскай рыторыцы яны не моцна шануюць сіняпальцага. І хунта даўно на іх скардзілася, аднак да нядаўняга часу безвынікова. Гэта ж не беларусаў адлоўліваць на тэрыторыі Расеі. А тут яшчэ трэба было пераканаць у існаванні цэлай сеткі, звязанай, як звычайна, з усімі выведкамі свету, і заменчанай на разбурэнне асноў саюзнай дзяржавы, шляхам напісання публіцыстыкі і аналітыкі.
Нас не прыцягнуў бы гэты імперска-хунтаўскі жабагадзюкінг, калі б не адна акалічнасць. Каб ціск стаў рэальна магчымым, хунта павінна была паабяцаць нешта ўзамен. З таго, што засталося, гэтае ўцягванне ў вайну. Магчыма, у фармаце гібрыдных аперацый.