27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі закон аб ацяпляльным сезоне

20
У Беларусі змянілі закон аб ацяпляльным сезоне

Калі адключаць цяпло ў дамах?

Урад Беларусі прыняў пастанову №113 21 лютага 2024 года, у якой змяніў парадак пачатку і правядзення ацяпляльнага сезона ў краіне. Закон быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыў моц, паведамляе «Телеграф».

У Саўміне пастанавілі, што ў жылых дамах, інтэрнатах, тэатрах, агульнагарадскіх лазнях Беларусі ацяпляльны сезон будзе стартаваць, калі сярэдняя тэмпература цягам трох дзён запар (раней 5 дзён) будзе +8°C і ніжэй.

Што да сацыяльных аб'ектаў, школ, дзіцячых садкоў і медустаноў, то чыноўнікі пастанавілі ўключаць ацяпленне, калі сярэдняя тэмпература цягам трох дзён (раней 5 дзён) будзе +10°C і ніжэй.

У адміністрацыйных будынках, прамысловых памяшканнях і да т.п. пачатак ацяпляльнага сезона ва ўрадзе не мянялі.

У той жа час, чыноўнікі загадалі ўсім ацяпляльным арганізацыям у восеньска-зімовы сезон кіравацца пастановамі «рэспубліканскай аператыўнай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энэргіі».

Што тычыцца адключэння ацяплення, то змен у законах не адбылося. Згодна з правіламі, адключэнне ацяплення ў жылых дамах Беларусі праводзяць пры сярэднясутачнай тэмпературы 8 градусаў цяпла па Цэльсіі і вышэй цягам трох дзён. Напрыклад, у 2023 годзе ацяпленне ў краіне пачалі адключаць з 10 красавіка, а ў 2022 годзе - у пачатку траўня.

Гледзячы на анамальнае надвор'е ў лютым, можна меркаваць, што сёлета адключэнне ацяплення можа адбыцца і ў сакавіку. Але гэта не дакладна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках