У Варшаве нечакана памёр галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч
5- 25.02.2024, 13:57
- 23,460
![У Варшаве нечакана памёр галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч](https://i.c97.org/ai/585062/aux-head-1708858630-20240225_andrei_aleksandrovich_360.jpg)
Названы магчымы чыннік.
Вядомы беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч раптоўна памёр у Варшаве, паведаміў ягоны сябар Севярын Квяткоўскі.
«На гэты момант вядома, што было вострае запаленне падстраўнікавай залозы», – напісаў Севярын Квяткоўскі.
Журналісту было 49 год.
Інфармацыю пацвердзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Андрэй выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 г. і знаходзіўся ў Варшаве. Ён займаўся развіццём выдання «Белорусы и рынок» і быў яго галоўным рэдактарам.