Падбітая цэль за 700 кіламетраў: ва УСУ з'явілася новая дальнабойная зброя
26- 25.02.2024, 15:23
- 74,954
Расейцы ў паніцы.
На ўзбраенні ўкраінскага войска з'явілася зброя, якая можа знішчаць варожыя цэлі на адлегласці 700 кіламетраў. Аб гэтым паведаміў міністр у пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын падчас форуму «Украіна. Год 2024», які транслявалі падчас тэлемарафона 25 лютага.
Са слоў Камышына, для Украіны ракетная праграма з'яўляецца найважнейшай.
«У нас з'явілася наша дальнабойная зброя, якая падбіла цэль на 700 кіламетраў», - сказаў Аляксандр Камышын.
Размова ідзе аб узбраенні ўкраінскай вытворчасці, якая можа наносіць удары па стратэгічных аб'ектах у тылавых раёнах Расейскай Федэрацыі.
Акрамя гэтага, ён расказаў, што сёлета ўкраінцы таксама больш даведаюцца аб наземных дронах, рабатызаваных сістэмах.
Украіна знайшла магчымасць пачаць вырабляць гібрыдную супрацьпаветраную сістэму, у якой спалучаюцца старыя савецкія сістэмы і заходнія ракеты. З яго слоў, розныя гібрыдныя мадэлі «дазваляюць мець на полі бою развязанні, якія працуюць». Таксама Украіна разам з партнёрамі мае магчымасць вырабляць яшчэ некалькі пазіцый - зборка БМП, БТР, выпрацоўка лёгкай гаўбіцы 105 калібру.