Кіраўнік ГУР: Аперацыя па знішчэнні А-50 рыхтавалася два тыдні
- 25.02.2024, 15:58
- 8,000
Буданаў раскрыў цікавыя дэталі.
Аперацыя па знішчэнні расейскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 рыхтавалася два тыдні.
Пра гэта распавёў кіраўнік Галоўнай управы выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў падчас размовы з журналістамі на форуме «Украіна. Год 2024».
Падчас размовы з журналістамі Буданаў заявіў, што аперацыя па знішчэнні расейскага А-50 рыхтавалася два тыдні. У той жа час ён пазбег пытання аб тым, ці быў самалёт збіты айчыннай зброяй.