Зяленскі аб перамовах з Пуціным: У яго няма мабільніка, а з тэлеграфам я не працую
21- 25.02.2024, 19:37
- 15,980
Са слоў прэзідэнта Украіны, кіраўнік РФ не хоча заканчваць вайну.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не тэлефануе ўкраінскаму лідару, бо першы не хоча заканчваць вайну.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю аб выніках форуму «Украіна. Год 2024».
«У яго ж няма мабільніка, як ён мне патэлефануе? А я з тэлеграфам 1917 года ўжо не працую. Ён мне не патэлефануе, ён не хоча заканчваць гэтую вайну. На сёння гэта так», - заявіў ён.