«Беларуская выведка»: Лукашэнка рыхтуецца напасці на Вільню
166- 26.02.2024, 15:17
- 92,780
Названы тэрміны.
Telegram-канал «Беларуская выведка» піша, што Лукашэнка рыхтуецца напасці на Літву разам з РФ. Войскам беларускага дыктатара нібыта будзе адведзеная задача ў нападзе на Вільню:
- Нам удалося атрымаць некаторую вельмі фрагментаваную інфармацыю датычна ўдзелу Беларусі ў нападзе на Літву. Вось, што нам вядома ад нашых крыніц:
- Аперацыя распрацоўваецца пры поўным узаемадзеянні з УС РФ і непасрэдным баявым уцягванні УС РБ;
- Нам вядома, што ВУС РБ будуць непасрэдна ўдзельнічаць у «блакаванні» Вільні;
— Вільня павінна быць акружаная ўдарамі на Паўднёва-Заходнім і Паўночна-Заходнім кірунках ахопам сіламі 201 і 5 маб. Бр. ССА, 120-я брыгада часткова высоўваецца ў якасці рэзерву. Улічаны досвед Кіеўскай аперацыі 2022 года, войскі не пойдуць масаванымі бронекалонамі, а толькі малымі мабільнымі групамі з найшырэйшым выкарыстаннем дыверсійна-выведвальнай тактыкі, з улікам рэльефу і маскавальных магчымасцяў мясцовасці. У аперацыі задзейнічаны поўны спектр часцей родаў войск УС РБ. Агнявая падтрымка ажыццяўляецца зводнымі цяжкімі і рэактыўнымі арт. брыгадамі і зводнымі падраздзяленнямі ТР;
- Асобная батарэя ТР займае пазіцыі ў непасрэднай блізкасці да цэнтра горада і разгортвае ТР са спецчасткай. Фактычна Вільня бярэцца ў закладнікі і становіцца аб'ектам ядзернага шантажу (разглядаюцца пазіцыі ў межах горада ў густанаселеных кварталах).
Стратэгічнае планаванне аперацыі дэблакады Калінінградскай вобласці перайшло са стадыі «штабных гульняў» непасрэдна ў стадыю супольнага з расейцамі стратэгічнага планавання.
Крыніцы называюць імаверныя часовыя рамкі 25-26-27 год у залежнасці ад геапалітычнага становішча і раяць уладам Літвы прыняць шэраг прэвентыўных мер. Няма гарантый, што нешта падобнае адбудзецца, але, калі гэта кладзецца на карты Генштаба, значыць магчымасць развіцця сітуацыі гэткім чынам узрасце.
Літве неабходна вывучыць шляхі праходу (дарогі, масты і т. п.) менавіта для цяжкай тэхнікі-«сараканожак» ТР тыпу «Іскандэр» і падрыхтаваць доўгачасовыя пазіцыі на гэтых кірунках. Напрыклад, Беларусь на працягу 22-23 гадоў поўнасцю адрамантавала некаторыя масты на асноўных дарогах, якія вядуць на памежныя пераходы (на Каменны Лог, Лоша і інш., што з'яўляецца выведвальнай прыкметай).
Літва проста абавязаная стварыць уласную «Лінію Манэргейма» уздоўж усёй беларускай мяжы. Рыхтуйце рэзервістаў і рыхтуйцеся абараняцца ў выпадку неспрыяльнага развіцця сітуацыі. Магчымасць наступу названых вышэй падзей узрастае на штотыднёвай аснове.
Мы таксама пацвярджаем небывалую актыўнасць беларускіх спецслужбаў на Віленскім кірунку, і яна не толькі звязаная з «распрацоўкай апазіцыі», але і з актыўным адсочваннем абароннай інфраструктуры. У будучых допісах мы канкрэтызуем вядомыя нам факты працы ГРУ МА і УР і УВКР КДБ на тэрыторыі Літвы і Вільні непасрэдна.