Расейцы пачалі хаваць самалёты А-50
7- 26.02.2024, 11:20
- 17,190
Чым іх замянілі?
На поўдні Украіны назіраецца вельмі высокая актыўнасць варожых выведвальных дронаў, якія збіраюць інфармацыю аб лініі судакранання і ў глыбіні рэгіёна, піша unian.net.
Кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны - палкоўнік Наталля Гумянюк заявіла, што гэта выклікана тым, што быў збіты расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
“Яны зараз імкнуцца максімальна замясціць сабой той А-50, што спачыў непланава для расейцаў. Цяпер актыўнасць варожых выведвальных дронаў надзвычай высокая ў нашай зоне адказнасці”, - сказала яна ў эфіры тэлемарафону.
Гумянюк паведаміла, што ўчора больш за сто дронаў падобнага тыпу было зафіксавана ўздоўж лініі баявога сутыкнення і ў больш глыбокіх рэгіёнах.
“Яны спрабуюць збіраць тую інфармацыю, якую ўжо больш не перадасць А-50. І менавіта з-за гэтага мы бачым не спецыфічную актыўнасць тактычнай авіяцыі, якая больш трымаецца ў аддаленыя ў акваторыі Чорнага мора, таксама канцэнтруючы свае намаганні на зборы адпаведных аператыўных звестак”, - падкрэсліла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны.
Выданне Forbes напісала, страта самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 для расейцаў вельмі адчувальная.