У Гародні затрымалі вулічнага музыку
15- 26.02.2024, 20:38
- 17,528
Ён спяваў «Муры».
Набліжаны да сілавікоў гарадзенскі тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым вулічным музыкам з Гародні.
Прапагандысты апублікавалі і кадры брутальнага затрымання. Яго праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры ўдзеле спецназаўцаў з атраду «Тайфун», які рэгулярна ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Сілавікі схапілі музыку на вуліцы. Яшчэ раней у іх з'явілася відэа, як ён выконвае вядомую пратэставую песню «Муры».
У якім статусе знаходзіцца затрыманы цяпер – невядома.
«Медыязона» знайшла профіль музыкі ва «УКантакце». Хлопца клічуць Аляксей Петрык.