27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Буданаў уваходзіў у элітнае падраздзяленне ЦРУ

8
NYT: Буданаў уваходзіў у элітнае падраздзяленне ЦРУ

Сталі вядомыя падрабязнасці аб ягоным рэйдзе ў акупаваны Крым.

Кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў уваходзіў у элітнае падраздзяленне «Атрад 2245», якое рыхтавала амерыканская Цэнтральная выведвальная ўправа.

Як гаворыцца ў артыкуле The New York Times, Буданаў быў адным з афіцэраў падраздзялення, якое захоплівала расейскія беспілотнікі і сродкі сувязі, каб тэхнікі ЦРУ маглі перапрафіляваць іх і ўзламаць шыфравальныя сістэмы.

«Генерал Буданаў быў узыходзячай зоркай у падраздзяленні 2245. Ён быў вядомы смелымі аперацыямі ў тыле ворага і меў глыбокія сувязі з ЦРУ. Агенцтва падрыхтавала яго, а таксама зрабіла экстраардынарны крок, адправіўшы на рэабілітацыю ў Нацыянальны ваенна-медыцынскі цэнтр Уолтара Рыда ў Мэрылендзе пасля таго, як ён быў паранены ў правую руку падчас баёў на Данбасе», - пішуць журналісты.

Падчас адной з аперацый Буданаў, перапрануўшыся ў расейскую форму, высадзіўся ў акупаваным Крыме, пераправіўшы байцоў праз вузкі заліў на надзіманых катарах. На паўвыспе ўкраінскіх байцоў сустрэла элітнае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння РФ. Падчас бою акупанты панеслі страты - сярод забітых быў сын расейскага генерала. Затым украінская група адступіла да берагавой лініі і некалькі гадзін плыла на падкантрольную Украіне тэрыторыю.

Партнёрства было настолькі паспяховым, што ЦРУ захацела паўтарыць іх з іншымі еўрапейскімі спецслужбамі, арыентаванымі на супрацьдзеянне Расеі, піша газета.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках