Прэм'ер Палестынскай аўтаноміі падаў у адстаўку
- 27.02.2024, 9:15
- 5,382
У чым прычына?
Прэм'ер-міністр Палестынскай аўтаноміі Махамед Штае падаў у адстаўку. Ён адзначыў, што гэта крок да фармавання згоды сярод палестынцаў наконт палітычных пагадненняў пасля вайны Ізраіля з ХАМАС.
Пра гэта паведамляе Associated Press.
Махамед Штае вырашыў пайсці праз ціск Злучаных Штатаў на прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абуса з мэтай пачатку палітычных рэформ. Акрамя таго, ён адзначыў, што "пастанова пайсці ў адстаўку была прынятая на фоне эскалацыі на Заходнім беразе Ерусаліма, а таксама вайны, генацыду і голаду ў сектары Газа".
У звароце ў кабінеце міністраў Штае адзначыў, што наступны этап павінен улічваць новую рэальнасць у Газе пасля пяці месяцаў баявых дзеянняў. Ён падкрэсліў неабходнасць новых урадавых і палітычных змен, а таксама перамоў аб нацыянальным яднанні. Гэта запатрабуе «распаўсюду ўладаў Аўтаноміі на ўсю тэрыторыю Палестыны».
Чакаецца, што прэзідэнт Абас абярэ кіраўніка Палестынскага інвестыцыйнага фонду Махамада Мустафу, наступным прэм'ер-міністрам. Ён эканаміст з амерыканскай адукацыяй і мае досвед працы ў Сусветным банку і на іншых пасадах у палестынскіх уладах, гаворыцца ў паведамленні.