27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся новыя падрабязнасці пра тое, як беларуску спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

З'явіліся новыя падрабязнасці пра тое, як беларуску спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Знайшліся відавочцы нападу, якія дапамаглі аднавіць паслядоўнасць падзей.

У цэнтры Варшавы мужчына згвалтаваў і душыў

Раніцай 25 лютага ў самым цэнтры Варшавы знайшлі траўмаваную ахвяру згвалтавання, расказваў шэраг польскіх СМІ, у тым ліку «Gazeta Wyborcza» і «Nasze miasto». Выданьні «Miejski Reporter» і TVP.info даведаліся, што ахвяра – грамадзянка Беларусі.

Як расказваюць польскія журналісты, жанчыну прыкладна 20 гадоў знайшлі раніцай у непрытомным стане і без адзення на лесвіцы аднаго з дамоў у раёне вуліцы Żurawiej, 47.

Паведамлялася, што жанчыну знайшлі без адзення, са слядамі ўдушэння і без прыкмет жыцця - хадзілі нават чуткі, што яна памерла. Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю. Са звестак на 26 лютага жанчына заставалася ў цяжкім стане.

На месцы паліцыя ачапіла некалькі вуліц. Пасля прагляду камер назірання знайшлі падазраванага - а 18:30 затрымалі 30-гадовага (з іншых звестак, 23-гадовага) мужчыну ў кватэры на вуліцы Rakowieckiej. У кватэры знайшлі кнігі аб забойствах і згвалтаваннях. Калі яго віна пацвердзіцца, яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

З неафіцыйных звестак выдання Miejski Reporter, знайшліся таксама відавочцы здарэння. Паводле TVP.info, затрыманы - паляк, які меў у мінулым праблемы з наркотыкамі.

Выданне прыблізна рэканструявала паслядоўнасць падзей. А 5 раніцы мужчына працяглы час сачыў за дзяўчынай, якая ішла і хісталася - магчыма, была ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Злачынец надзеў балаклаву, падышоў да яе ззаду, прыставіў да горла нож і зацягнуў у вароты дома. Пад варотамі яны знаходзіліся блізу 30 хвілін, злачынец брутальна згвалтаваў дзяўчыну і спрабаваў задушыць, пасля чаго выйшаў, нібы нічога не здарылася, схадзіў у краму на закупы, раскідаў рэчы ахвяры па некалькіх вуліцах у наваколлях, сеў у трамвай і з'ехаў.

«Гэта тычыцца не толькі Варшавы, але і ўсіх буйных гарадоў, - сказаў выданню Nasze miasto прадстаўнік камендатуры сталічнай паліцыі Робэрт Шумята. - Асабліва пасля наступлення цемры трэба звяртаць увагу, дзе ідзяце, трымацца публічных месцаў, пазбягаць варот, зараснікаў, цёмных вулачак і паркаў.

Паліцыянты патрулююць вуліцы 24 гадзіны на дзень, але ўсе павінны разумець, што мы не можам быць усюды адначасова. Памятайце, што калі вяртаецеся з мерапрыемства ноччу, не ідзіце адныя, старайцеся трымацца групамі або выклікаць таксі. Можна таксама падтрымліваць пастаянны кантакт з сябрамі праз тэлефон падчас вяртання дадому.

Калі адчуеце нейкую пагрозу, не бойцеся тэлефанаваць на нумар 112».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках