1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд аштрафаваў сталічную фірму на 230 тысяч рублёў

3
Суд аштрафаваў сталічную фірму на 230 тысяч рублёў

Падаткавікі пракаментавалі: "Добра, але мала!".

Эканамічны суд Менска прызначыў сталічнай фірме штраф на 230 тысяч рублёў за парушэнне парадку набыцця, транспартавання і рэалізацыі тавараў. Падрабязнасці расказалі ва Управе аператыўных мерапрыемстваў менскай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

Летась кампанія рэалізавала рознай аргтэхнікі і дэталяў амаль на 700 тысяч рублёў. Пры гэтым накладныя на тавар былі падпісаныя адной і той жа асобай - дырэктарам фірмы - як з боку грузаадпраўшчыка, так і грузаатрымальнікаў.

"Укладанне ўгоды адной і той жа фізічнай асобай, якая выступае ад імя розных суб'ектаў грамадзянскіх правадачыненняў, цягне на нікчэмнасць такой угоды", — нагадалі ў падатковай.

У фіскальным ведамстве падкрэслілі, што былі ўстаноўленыя і іншыя довады нелегальнага набыцця тавараў: прадмет угоды ў дамове не адпавядаў фактычнай наменклатуры тавараў у накладной; адсутнічалі разлікі паміж ТАА "В" і ТАА "А" за, нібыта, пастаўленыя тавары; рахункі-фактуры на адрас пакупніка прадаўцом не выстаўляліся.

“На прафесійным жаргоне такія накладныя называюцца „беставарнымі“ і не вартыя паперы, на якой яны афармляюцца”, — паведамілі ва Управе аператыўных мерапрыемстваў менскай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

Эканамічны суд Менска прызнаў прадпрымальніка вінаватым у парушэнні парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання і рэалізацыі тавараў. Фірме прызначылі 203 тысячы рублёў штрафу.

“Да гэтага хочацца дадаць толькі: „Добра, але мала!“, паколькі суддзя прымяніў да парушальнікаў штраф у памеры 30% ад кошту тавараў, пры максімальна магчымых 50%», — адзначылі падаткавікі, дадаўшы, што дырэктар фірмы “да апошняга адмаўляў зробленае” і суд “нават вяртаў справу на дапрацоўку”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках