Расійскага акупанта шакавала ўбачанае ў Аўдзееўцы
9- 27.02.2024, 13:30
- 24,742
Захопнік баяўся рухацца.
Расейскія акупанты прыйшлі ў жах ад таго, у што ператварылі Аўдзееўку. Адзін з іх зняў на камеру мабільнага тэлефона разбураны горад без людзей, які пераўтвораны ў выпаленую зямлю.
Відэа ў сваім Telegram-канале апублікаваў украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.
На відэа ён баіцца свабодна перамяшчацца, заяўляючы, што ў горадзе вялікая колькасць мін і набояў, якія не разарваліся.
«Вось гэта с…ка», - змрочна вымаўляе ён, аглядаючы наваколлі.
Больш за тое, акупант прызнаецца, што войска РФ вядзе вайну і мэтанакіравана ператварае ўкраінскія гарады ў руіны. Паводле ягоных слоў, у адваротным выпадку нібыта такая доля чакае Расею.
«Быў звычайны, мірны ўкраінскі горад, але прыйшоў рускі мір, і стала с..ка. Расея прынесла разруху і смерць», - каментуе відэа Казанскі.