1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец забіў двух цяжарных казуль

16
Гарадзенец забіў двух цяжарных казуль

Яму пагражае суровае пакаранне.

Супрацоўнікі інспекцыі прыродааховы зладзілі ператрус у жыхара Гародні і знайшлі там астанкі двух цяжарных казуль. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе "Гродна Плюс".

У сутарэнні дома гарадзенца было знойдзена мяса дзікіх жывёл, амаль 24 кілаграмы. Агляд унутраных органаў жывёл паказаў, што ўнутры знаходзіліся два эмбрыёны.

- У сувязі з тым, што ў нас забаронена паляванне на казуль, шкода вылічаецца ў трайным памеры за кожную здабытую асобіну. Адпаведна, і шкода – 960 базавых (38 400 рублёў. – Заўвага. рэд.), гэта за двух дарослых казуль у трайным памеры і за кожны эмбрыён па 120 базавых велічынь. Акрамя гэтага, у парушальніка канфіскавана чатыры адзінкі зарэгістраванай зброі, 602 патроны да іх, 24 кг дзічыны мясной прадукцыі і на асабісты транспарт накладзены арышт, — пракаментаваў старшы інспектар Гарадзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага расліннага свету Міхаіл Горбач.

Як растлумачылі ў Гарадзенскай інспекцыі прыродааховы, мужчына быў паляўнічым. Каментаваць тое, што адбылося, ён адмовіўся. На яго завялі крымінальную справу - яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў з пазбаўленнем права палявання і штрафам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках