27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рытуальным агенцтвам у Маскве забаранілі праводзіць пахаванне Навальнага

9
Рытуальным агенцтвам у Маскве забаранілі праводзіць пахаванне Навальнага

Улады РФ баяцца, што жалобная цырымонія можа перарасці ў пратэсты.

Паплечнікам Аляксея Навальнага адмаўляюць у выдзяленні памяшкання для публічнага развітання з палітыкам, паведаміла ягоная прэс-сакратар Кіра Ярмыш.

Паводле ейных слоў, каманда Фонду барацьбы з карупцыяй абтэлефанавала большасць прыватных і дзяржаўных рытуальных агенцтваў, камерцыйных пляцовак і пахавальных залаў у Маскве. «Дзесьці гавораць, што памяшканне занятае. Недзе адмаўляюцца пры згадванні прозвішча «Навальны». У адным месцы нам наўпрост сказалі, што рытуальным агенцтвам забаранілі з намі працаваць. Праз дзень пошукаў памяшкання для развітання няма», - напісала Ярмыш у сацсетцы Х.

Напярэдадні яна абвясціла, што развітанне з Навальным плануецца правесці ў Маскве «ў канцы гэтага рабочага тыдня». Яна заклікала звязацца з паплечнікамі палітыка тых, у каго ёсць прыдатнае для гэтага памяшканне.

Між тым улады не хочуць, каб пахаванне Навальнага праходзіла ў адзін дзень з пасланнем Федэральнаму сходу прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якое запланавана на 29 лютага, распавялі «Вёрстке» блізкія да Крамля крыніцы.

З іх слоў, жалобная цырымонія можа перарасці ў мітынг або ў пратэсты, а перад пасланнем абстаноўка павінна быць «максімальна спакойнай». Таму «ідэальнай датай», паводле іх слоў, можа быць 1 сакавіка. Само пахаванне з вялікай дзеллю верагоднасці пройдзе на Барысаўскіх могілках у Маскве. Гэтую інфармацыю «Вёрстцы» пацвердзіла крыніца ў пахавальнай сферы.

16 лютага УФСВП у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе паведаміла аб смерці Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі № 3 у пасёлку Харп. У ведамстве заявілі, што палітыку стала дрэнна падчас шпацыру, ён практычна адразу страціў прытомнасць. Медыкі больш за паўгадзіны спрабавалі яго рэанімаваць, але не змаглі выратаваць ягонае жыццё.

Пасля гэтага цела Навальнага перавезлі з калоніі ў Харпе ў Салехард. Прадстаўнікі Следчага камітэта Расеі паведамілі адвакатам і маці палітыка, Людміле Навальнай, што ягонае цела накіравалі на хімічную экспэртызу, якая працягнецца 14 дзён. У доступе да яго цягам гэтага часу ім адмовілі.

Аднак 24 лютага цела Навальнага аддалі ягонай маці. Да гэтага стала вядома, што ў медыцынскай выснове аб смерці сказана, што прычыны смерці палітыка - натуральныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках