27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскі аэрапорт набірае «таемных пасажыраў»

5
Мінскі аэрапорт набірае «таемных пасажыраў»

Падрабязнасці.

Нацыянальны аэрапорт Мінск набірае "таемных пасажыраў". Адпаведная праграма маніторынгу якасці паслуг будзе запушчаная з 1 сакавіка. Яе ўдзельнікамі могуць стаць "ініцыятыўныя пасажыры, зацікаўленыя ў падвышэнні якасці сэрвісу".

Для гэтага трэба пакінуць заяўку на сайце аэрапорта. Пры чарговым падарожжы "таемныя пасажыры" атрымаюць чэк-ліст, які трэба будзе запоўніць на працягу 10 дзён з дня пералёту, а таксама прыкласці да яго фатаграфію або копію пасадачнага талона.

"Першыя і найбольш актыўныя ўдзельнікі праграмы "Таемны пасажыр", а таксама ўдзельнікі, якія падрыхтавалі самыя інфарматыўныя справаздачы, будуць вызначацца па выніках работы праграмы і атрымаюць сертыфікаты на бясплатнае абслугоўванне ў бізнэс-зале аэрапорта на пэўны перыяд", - паведамілі ў прэс-службе аэрапорта .

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках